Сенненцы не спяшаюцца заключаць шлюб

107 новых сем’яў з’явіліся ў Сенненскім раёне за 11 месяцаў 2017 года.

Большасць з іх, 74 пары, зарэгістравалі шлюб у Палацы ўрачыстых абрадаў райцэнтра, астатнія ўзаконілі свае адносіны ў сельвыканкамах.

Пяцьдзесят чатыры чалавекі заключылі паўторны сардэчын саюз. Чатыры жыхары раёна абралі ў якасці сваей другой паловы замежнікаў (выхадцаў з Украіны і Расійскай Федэрацыі). 

Цікава, што сярэдні ўзрост стаўшых пад вянец мужчын, склаў 31 год, жанчын — 28. Да трыццаці аднаго года шлюб зарэгістравалі 74 нявесты і 61 жаніх.  Падобная тэндэнцыя была характэрна і для мінулага года.

Ганна КОРСАКАВА.