На Сенненскім возеры патануў жыхар в. Тухінка

На Сенненскім возеры патануў жыхар в. Тухінка, 1974 года нараджэння.

Па інфармацыі АСВОДа, надвячоркам 6 снежня мужчына разам з прыяцелем накіраваўся на рыбалку ў раён вёскі Каралевічы. Адплыўшая ад берага лодка з гора-рыбаловамі, пачала хутка запаўняцца вадой і неўзабаве пайшла на дно. Аднаму з мужчын удалося выплыць і дабрацца да берага. Яго самастойныя спробы выратаваць сябра не далі выніку.

Сенненскі РАУС праводзіць праверку па факце гібелі рыбака.

АСВОД папярэджвае аб неабходнасці выкананння правілаў бяспекі і мер засцярогі на вадзе. У прыватнасці, пры сабе рыбаловы павінны мець выратавальныя жылеты і ні ў якім разе не ўжываць алкагольныя напоі.

Наш кар.