Впервые в Сенно в рамках парада Дедов Морозов пройдёт костюмированное шествие собак

Па традыцыі тэатралізаванае шэсце Дедаў Марозаў і Снягурак дасць старт святочным мерапрыемстваў на Сенненшчыне. Аднак сёлета яно пройдзе ў незвычайным фармаце. Кампанію зімовым чараўнікам і іх казачнай свіце складуць аўтамабілі і сабакі.

Ідэя правесці касцюмаванае шэсце хатніх жывёл звязана з сімвалам надыходзячага года па ўсходнім календары — Жоўтым Земляным Сабакам. Да ўдзелу ў касцюмаваным шэсце запрашаюцца ўсе жадаючыя. Абавязковае патрабаванне: гаспадары і іх чацвераногія гадаванцы павінны быць у навагодніх убраннях ці касцюмах з навагодняй атрыбутыкай.

Святочны цюнінг навядуць і на аўтатэхніку. У рамках “Параду Дзедаў Марозаў” адбудзецца агляд-конкурс на лепшае святочнае афармленне транспартнага сродку «Навагодні аўтарэстайлінг» сярод моладзевых экіпажаў.

Правядзенне святочнага шэсця запланавана на 22 снежня, пачатак — у 16.00.

Па ўсіх пытаннях удзелу ў святочным шэсце звяртайцеся ў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама па тэлефонах: 4-18-42, 4-18-82, 4-13-58. Заяўкі прымаюцца да 15 снежня па факсе 8 (02135) 4-18-82 і e-mail: ideologia-@mail.ru.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *