Стварэнне Сенненскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Сенненскага раённага Савета дэпутатаў 28-га склікання абмеркавалі на на пасяджэнні прэзідыума

Учора, 24 лістапада, адбылося сумеснае пасяджэнне прэзідыума раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта па пытанні стварэння Сенненскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Сенненскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць восьмага склікання.

Падрабязнасці чытайце ў бліжэйшых нумарах раённай газеты.

 

Пра колькасць акруг

У раёне ўсталяваны 29 выбарчых акруг па выбарах у Сенненскі раённы Савет дэпутатаў 28-га склікання з сярэдняй колькасцю 632 чалавекі на выбарчую акругу.

Адпаведнае рашэнне №162 было прынята 29 верасня 2017 года раённым Саветам дэпутатаў 27-га склікання. Згодна з часткай 4 артыкула 15 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь для правядзення выбараў у раённы Савет дэпутатаў утвараецца ад 25 да 40 выбарчых акруг.

Колькасць выбаршчыкаў у выбарчай акрузе вызначаецца зыходзячы з колькасцi грамадзян, якія валодаюць выбарчым правам, якія пражывалі на тэрыторыі, што ўваходзіць у выбарчую акругу, пры правядзенні апошніх выбараў ці рэфэрэндуму.

Выбары дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання адбудуцца 18 лютага 2018 года.

 

Выбары анлайн

З 24 лістапада на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі даступны інфармацыйны раздзел ВЫБАРЫ-2018.

Ён будзе змяшчаць матэрыялы, звязаныя з падрыхтоўкай і правядзеннем выбараў дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь дваццаць восьмага склікання, у тым ліку інфармацыю для выбаршчыкаў, кандыдатаў, назіральнікаў, членаў выбарчых камісій, а таксама навіны выбарчай кампаніі.

Пераход ў гэты раздзел магчымы як шляхам націску на банэр у верхняй частцы сайта, так і выбарам у галоўным меню падпункта «Выбары ў мясцовыя Саветы» пункта «Выбары і рэферэндумы».

 Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.