Магазины продуктовых и промышленных товаров Сенненского райпо соревновались в увеличении доли безналичного расчёта с использованием банковских платёжных карточек

Сярод магазінаў харчовых і прамысловых тавараў райспажыўтаварыства прайшло спаборніцтва па павелічэнні долі безнаянаўнага разліку з выкарыстаннем банкаўскіх плацёжных картак. Арганізатарам выступіў ЦБП №218 г.Сянно філіяла №200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”.

 Удзел у спаборніцтве прынялі 14 аб’ектаў гандлю. Пры падвядзенні вынікаў за крытэрый  браўся тэмп росту базнаяўнага абароту за верасень бягучага года ў параўнанні з сёлетнім жніўнем. Пераможцам стаў магазін “Мэбля” ўнітарнага прадпрыемства “Сенненскія прамтавары”. За верасень у агульным аб’ёме таваразвароту разлікі па тэрмінале тут склалі 32%, у жніўні — 26,3%.

 На днях загадчыца крамы Святлана Грынівецкая (на здымку) прымала віншаванні і памятны падарунак ад прадстаўніка “Беларусбанка”, намесніка дырэктара ЦБП №218 г.Сянно Златы Шацько.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *