Сенненки стали меньше рожать

За дзевяць месяцаў бягучага года ў раёне нарадзілася 129 дзяцей. Гэта на 31 дзіця менш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Такія лічбы агучыла карэспандэнту “ГС” начальнік аддзела ЗАГС райвыканкама Ірына Мілеўская.

Сенненскім ЗАГСам зарэгістравана 69 нованароджаных сенненцаў, сельвыканкамамі – 60. У агульнай колькасці сёлетніх немаўлят пераважаюць хлопчыкі — іх налічваецца 74, дзяўчынак на свет з’явілася адпаведна 55. Летась за гэты перыяд было зарэгістравана 93 хлопчыка і 67 дзяўчынак.

Статыстыка засведчыла павелічэнне колькасці сямей, у якіх выхоўваюцца чацвёра і больш дзяцей. Так, за 9 месяцаў бягучага года чацвёртае дзіця нарадзілася ў 7 сем’ях, яшчэ чатыры сям’і папоўніліся пятым дзіцём. Трэцяе дзіця сёлета з’явілася ў 29 сем’ях. За аналагічны перыяд 2016-га статус шматдзетнай набылі 32 сям’і.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.