Прокуратура района выявила факты загрязнения рек и озёр Сенненщины

   Пракуратура раёна сумесна са спецыялістамі Віцебскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету праверыла, як прадпрыемствы АПК выконваюць патрабаванні заканадаўства аб рэжыме гаспадарчай дзейнасці ў водаахоўных зонах і прыбярэжных палосах.

Парушэнні выяўлены на аб’ектах  ААТ «Студзёнка», «Сенненскі райаграсэрвіс», «Ульянавічы», УП «Дружбінец».  Найбольш распаўсюджанымі з іх — адсутнасць воданепранікальных гноесховішчаў і жыжказборнікаў, іншых прыстасаванняў і збудаванняў, якія прадухіляюць забруджванне і засмечванне вадаёмаў, несвоечасовая арганізацыя вывазкі арганічных адходаў, адсутнасць абвалоўкі пляцовак, на якіх праводзіцца гноевыдаленне.

Аб утылізацыі падзяжу  жывёлы не паклапаціліся на ферме па ўтрыманні маладняку ​​буйной рагатай жывёлы ААТ «Студзёнка», размешчанай паблізу ракі Каменчанка. Прама на беразе ракі выяўлены рэшткі бычкоў з прыкметамі раскладання.

Як адзначыў памочнік пракурора раёна, юрыст 2-га класа Станіслаў Падалінскі, да парушальнікаў будуць прыменены строгія меры адміністрацыйнага спагнання.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.