Конкурс дзіцячых СМІ

15 навучальных устаноў прадставілі на раённы этап конкурсу самадзейных дзіцяча-юнацкіх СМІ «Слова за намі» свае друкаваныя выданні і фотаработы, прысвечаныя тэме  «Я патрыёт зямлі сенненскай».

 Журы ацаніла  канкурсантаў наступным чынам. У намінацыі «Лепшы альманах»першае месца заняла  Нямойтаўская школа, якая прадставіла на конкурс выпускі на тэму «Знакамітыя людзі Сенненшчыны», «Фальклор» і «Арнамент на Сенненшчыне». Кіруе выданнем альманаха педагог-арганізатар В.М.Рукаль.

 За ўдзел у гэтай намінацыі журы адзначыла ўдзячнасцюСШ № 2  г.Сянно і Сінягорскую базавую школу.

 Сярод газет лепшым пры­знаны  «Школьный вестник» (кіраўнікі Л.В. Казлова, А.А. Літвінава) Багушэўскай санаторнай школы-інтэрната. Другое месца на гэты раз у нязменнага лідэра мінулых гадоў «Переменки» багушэўскай школы №1, і трэцяе — у Сенненскай школы-інтэрната.

 Лепшай фотаработай названы здымак багушэўскай першай «Цветы Победы». Журы таксама адзначыла Машканскую школу, якая  ўдзельнічала  ў намінацыі «За лепшае асвятленне жыцця школы».

Таццяна Буракова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *