Погода в Сенненском районе на этой неделе: тепло и почти без дождей

Па прагнозах метэаролагаў, на гэтым тыдні па вобласці чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор’е.

 18 кастрычніка ў асобных раёнах магчымы невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер заходні, паўночна-заходні 6-11, месцамі парывы ветру магчымы да 15-17 м/с. Тэмпература паветра ноччу — +8 — +13, днём +12 -+17.

 19 кастрычніка па вобласці пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай слабы туман. Вецер паўночны 4-9 м/с. Тэмпература паветра ноччу +3 -+8, днём +10- +15.

 20 кастрычніка ў асобных раёнах пройдуць невялікія дажджы. Ноччу і раніцай месцамі будзе назірацца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу +4- +9, днём +8 -+13.

 21 кастрычніка пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Тэмпература паветра захаваецца ноччу +4- +9, днём +8 -+13.

 22 кастрычніка па вобласці чакаецца пераважна без ападкаў. У асобных раёнах слабы туман. Стане халадней: тэмпература паветра ноччу чакаецца ад +2  да +7, днём +7-+12.  

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *