В Сенненской районной энергоинспекции новый начальник

З 10 жніўня начальнікам Сенненскай раённай энергаінспекцыі Аршанскага міжраённага аддзялення філіяла “Энерганагляд” Віцебскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Віцебскэнерга” працуе Уладзімір Піпкін.

Ураджэнец Багушэўска скончыў у 1994 годзе Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут, дзе атрымаў спецыяльнасць “Фізічная культура”. Працаваў у СШ№1 Багушэўска, Багушэўскім доме-інтэрнаце, Багушэўскім дзіцячым санаторыі.

З 2012 года профіль дзейнасці Уладзіміра Піпікіна мяняецца. Ён працуе інжынерам у групе наладчыкаў на наладачным участку рэлейнай абароны і супрацьаварыйнай аўтаматыкі ў закрытым акцыянерным таварыстве “Энергабудінвест” Санкт-Пецярбурга Расійскай Федэрацыі, адначасова вучыцца ў Вялікалукскай сельскагаспадарчай акадэміі, дзе атрымоўвае спецыяльнасць “Цеплаэнергетыка і цеплатэхніка”. У 2015 годзе Уладзіміра Піпкіна запрашаюць на працу ў якасці інспектара энергаінспекцыі Сенненскай раённай энергаінспекцыі Аршанскага філіяла “Энерганагляд”, дзе ён працуе і зараз, але ўжо ў новай якасці.

Ул. інф.