В Сенненском районе зарегистрирован один случай заболевания бешенством

У раёне зарэгістраваны адзін выпадак захворвання на шаленства сярод буйной рагатай жывёлы.

На Віцебшчыне праблема шалёных жывёл і іх ахвяр не страчвае сваёй вастрыні. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года захворванне на шаленства сярод хатніх жывёл вырасла ў тры разы. Усяго па стане на 22 жніўня ў вобласці зарэгістравана 12 выпадкаў захворвання на шаленства сярод хатніх жывёл (сабак і катоў, уключаючы безнаглядных). Чатыры з іх зафіксаваныя ў Талачынскім раёне, два ў Бешанковіцкім, па адным — у Оршы, Паставах, Аршанскім, Глыбоцкім, Полацкім раёнах і Віцебску. Ва ўсіх выпадках хворыя жывёлы у свой час не былі вакцыянаваны.

Усяго ж на Віцебшчыне выяўлена больш за 40 шалёных жывёл, што на 40,9% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З іх большасць (70,5%) складаюць дзікія жывёлы.

За аказаннем антырабічнай дапамогі ў арганізацыі аховы здароўя вобласці ў першым паўгоддзі звярнулася 1,1 тыс. Чалавек, з іх 382 — дзеці да 18 гадоў.

Ул.інф.