Лидеров жатвы поощрили в Сенненском районе

Па 1 тыс. збожжа запісалі на свой рахунак штогадовыя лідары жніва ў раёне, неаднаразовыя пераможцы абласнога і рэспубліканскіх спаборніцтваў экіпажы зернеўборачных камбайнаў Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі Барыс Гарнак і Віктар Гарнак, Аляксей Гарбачоў і Уладзімір Васілёнак.

Дасягнуты вынік асабліва ўражвае, калі ведаць, што хлопцы працуюць на зернеўборачных камбайнах КЗС-10К, якія па магутнасці ўступаюць нават КЗС-1218. І яшчэ адзін нюанс – адна з машын працуе на жніве адзінадцаты сезон, другая – дванаццаты.

 

На днях лідараў раённага спаборніцтва віншавалі з працоўнай перамогай. Ім уручаны Падзячныя пісьмы старшыні райвыканкама, Ганаровыя граматы і грашовыя прэміі РК прафсаюза работнікаў АПК і іншых арганізатараў спаборніцтва. Аляксандр Макаранка пры гэтым выказаў спадзяванне, на новую сустрэчу. Згодна з умовамі спаборніцтва прафсаюз работнікаў сельскай гаспадаркі заахвоціць маральна і матэрыяльна і тых камбайнераў, якія першымі ў раёне намалоцяць 2000 т зерня. А шанц зноў вызначыцца ў камбайнераў ВДМС ёсць. Па словах дырэктара станцыі Валерыя Кучко яшчэ не ўбрана каля 30% зерневых культур, ёсць пасевы яравога рапсу, гарчыцы, насеннікі бабовых траў.

Прадстаўнікі райвыканкама і прафсаюзных структур пабывалі таксама ў ААТ “Сенненскі райаграсервіс” і УП “Дружбінец”, дзе ўручылі адзнакі за працоўныя дасягненні, у тым ліку і грашовыя прэміі, Аляксандру Сухвалу і Аляксандру Магучаму, вадзіцелям, якія перавезлі з поля на ток па 1000 т збожжа.

Аляксандр ЯЎГЕНАЎ.

На здымках: з працоўнай перамогай камбайнераў ВДМС Аляксея Гарбачова і Уладзіміра Васілёнка віншуюць Аляксандр Макаранка, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК, і Анатоль Ананенка, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў; Аляксандр Сухвал; Аляксандр Магучы.

Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *