Мобильная группа Сенненского района проверила, в каких условиях работают местные аграрии

Забеспячэнне належных і бяспечных умоў працы работнікаў сельгасарганізацый у сезон нарыхтоўкі кармоў знаходзіцца пад пастаянным кантролем адпаведных службаў. Дзейнічаюць мабільныя групы, якія перыядычна праводзяць маніторынг захавання заканадаўства аб ахове працы, па папярэджванні надзвычайных здарэнняў на вытворчасці.

  Нядаўна група ў складзе начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аляксандра Паўлоўскага, яго намесніка Аляксандра Досава, старшыні Сенненскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Анатолія Ананенкі і карэспандэнта “ГС” наведала ААТ “Ульянавічы” і СУП “Саўгас імя Машэрава”.

 У першую чаргу мабільная група праверыла вядзенне дакументацыі. Было ўстаноўлена, што ў названых гаспадарках перад пачаткам “зялёнага жніва” з асобамі, якія заняты на нарыхтоўцы кармоў, праведзены пазапланавыя інструктажы, прызначаны адказныя за кантролем выканання правілаў аховы працы, вядуцца адпаведныя журналы ўліку.

 У якіх умовах працуюць аграрыі, рэйдавая брыгада даведалася, пабываўшы на закладцы сянажных траншэй каля МТФ “Вялікі Азярэцк” і “Машканы”.  Праведзена праверка тэхнікі, якая задзейнічана на корманарыхтоўцы, на адпаведнасць патрабаванням бяспекі.  Сельгасмашыны былі ўкамплектаваны вогнетушыцелямі, медыцынскімі аптэчкамі. Работнікі, задзейнічаныя на корманарыхтоўцы, у асноўным забяспечаны сродкамі індывідуальнай аховы. Выявілі ўдзельнікі рэйду і недахопы. Не былі абазначаны месцы для захавання ручнога інструменту, тросаў, якія не выкарыстоўваюцца падчас работы, месцы для бяспечнага прыёму ежы, курэння, адпачынку. У ААТ “Ульянавічы” не была агароджана сянажная яма суседняя з той, што напаўнялася зялёнай масай.

 Падчас праверак аказвалася практычная і метадычная дапамога па пытаннях аховы працы. Па выніках маніторынгу былі выдадзены рэкамендацыі па ўхіленні парушэнняў. Як яны выконваюцца правераць у бліжэйшы час.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

На здымках: ідзе закладка сенажу ў СУП «Саўгас імя Машэрава»; мабільная група. 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *