Музыкальная пауза. Участники сенненского автоклуба выступили для аграриев

  “Нам песня будаваць і жыць дапамагае…”. А яшчэ добра працаваць. Гэтыя словы пацвярджае даўняя традыцыя: ужо не першы год сенненскі аўтаклуб заахвочвае да працы сваімі бадзёрымі кампазіцыямі мясцовых аграрыяў, занятых на палетках раёна. У гэтым годзе старт выступленням дала пасяўная, а не ўборачная, як было раней.

    У сярэдзіне гэтага тыдня калектыў выканаўцаў у складзе Аляксандра Васілёнка, Галіны Бандарэвіч, Тамары Грыгаран, Валянціны Латышавай і Святланы Ярохавай наведаў земляробаў ААТ “Сінягорскае”.  На момант прыезду аўтаклуба на палях каля в.Бор шчыравалі трое земляробаў: Аляксандр Пагарэльскі, Міхаіл Самсонаў і Анатоль Дзюкаў на чале з галоўным аграномам Аляксандрам Федзюком. Намаганнямі мужчын было засеяна 12 га поля. Спыніўшы на час абедзеннага перапынку сваю працу, аграрыі паспелі атрымаць асалоду і ад невялікага канцэрту. Большасць прагучаўшых у ім песень былі патрыятычнай тэматыкі.

 

Ганна КОРСАКАВА.

Фота аўтара.