На должность начальника отдела архитектуры и строительства Сенненского райисполкома назначен новый руководитель

 

Па ўзгадненні з камітэтам па архітэктуры і будаўніцтве Віцебскага аблвыканкама начальнікам аддзела архітэктуры і будаўніцтва Сенненскага раённага выканаўчага камітэта прызначана Алена Яўгенаўна КАШПАР.

Нарадзіла ў 1971 годзе ў г. Джалал – Абад Ошскай вобласці Рэспублікі Кыргызстан, беларуска. Скончыла ў 1990 годзе Ошскі будаўнічы тэхнікум, у 2005 – Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “прамысловае і грамадзянскае будаўніцтва”.

Першым працоўным месцам для Алены Кашпар стала Кастрычніцкая міжгаспадарчая перасоўная механізаваная калона Ошскай вобласці, дзе яна была прызначана на пасаду майстра. Працавала інжынерам Джалал-Абадскага гарадскога камітэта, намеснікам дырэктара па будаўніцтве малога арэнднага прадпрыемства “ІнтэрЮн”.

У 1993 годзе Алена Кашпар пераехала ў Беларусь. Некаторы час працавала ў калгасе “Мір” Чашніцкага раёна. З 1997 года яе працоўная дзейнасць зноў звязана з будаўніцтвам: майстар-будаўнік МПМК-58 Віцебскага аблсельбуда, майстар вытворчага навучання Новалукомльскага ПТВ-83 будаўнікоў, галоўны спецыяліст і начальнік упраўлення капітальнага будаўніцтва ў Новалукомлі і Чашніках, галоўны спецыяліст аддзела архітэктуры і будаўніцтва Чашніцкага райвыканкама.

Ул. інф.