Пьянка в одной из деревень Мошканского сельсовета закончилась трагедией

У першы дзень красавіка ў адной з вёсак Машканскага сельсавета двое вяскоўцаў селі выпіць. Ды нешта не падзялілі. У выніку распачалася сварка, падчас якой гаспадар хаты, 1958 года нараджэнння, нанёс госцю-сабутэльніку ўдар нажом у левы бок. Лязо прабіла брушную поласць, страўнік. Ад атрыманых ран 43-гадовы мужчына  назаўтра памёр у цэнтральнай раённай бальніцы.

Сенненскім аддзелам Следчага камітэта на падставе ч.3 арт. 147 Крымінальнага кодэксу распачата справа. Падазроны абвінавачваецца ў наўмысным прычыненні цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі па неасцярожнасці да смерці пацярпелага. Санкцыі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам да 15 гадоў.

Як паведаміў рэдакцыі Аляксандр Мізаўцоў, начальнік РАСК, абставіны злачынства высвятляе група следчых, пасля затрымання злачынцы вырашаецца пытанне, якія меры спынення выбраць для пенсіянера, які раней меў судзімасць крымінальнага характару.

Загінуўшы таксама не быў пай-хлопчыкам. Вясковец нідзе не працаваў, раней таксама меў канфлікты з законам, нёс крымінальную адказнасць, не раз прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці.

Высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія садзейнічалі здзяйсненню злачынства. Па словах кіраўніка следчага падраздзялення звяртае ўвагу на сябе факт, што на адміністрацыйнай тэрыторыі з пачатку года ўчынена другое па ліку цяжкае злачынства. Ёсць пытанні да суб’ектаў прафілактыкі, адносна арганізацыі і правядзення прафілактычнай работы.

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні, упэўнены Аляксандр Мізаўцоў, будуць знойдзены пасля завяршэння расследавання крымінальнай справы.

Наш кар.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *