Состояние печного отопления, электропроводки в жилых домах проверят на Сенненщине

   

Дэкада па прафілактыцы пажарнай бяспекі пройдзе на Сенненшчыне з 1 па 10 сакавіка.
У гэты перыяд прадстаўнікі назіральных камісій сельвыканкамаў, добраахвотных пажарных дружын, пажарна-тэхнічных камісій, арганізацый і прадпрыемстваў раёна наведаюць дамы, дзе пражываюць так званыя катэгарыраваныя грамадзяне. Да іх адносяцца шмадзетныя сем’і, адзінокія і адзінока пражываючыя састарэлыя людзі, інваліды, асобы, якія вядуць асацыяльны лад жыцця, праблемныя сем’і. Пільная ўвага будзе звяртацца на стан пячнога ацяплення, электраправодкі, наяўнасць пажарных апавяшчальнікаў.
Паралельна з аглядам жылых дамоў будзе весціся маніторынг тэрыторый, на якіх існуе рызыка ўзнікнення вясенніх палаў. Вясна для ратаўнікоў — гарачая пара. У раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях падкрэсліваюць, выпальванне сухой расліннасці можа прывесці да ўзнікнення сур’ёзных пажараў. Сухастой у лясах, палях, на тарфяных масівах служыць ідэальным асяроддзем для ўзгарання, да таго ж полымя распаўсюджваецца па ім вельмі хутка. Каб прадухіліць трагедыі, работу па папярэджанні вясенніх палаў трэба актывізаваць ужо цяпер. У прыватнасці, прадпрыемствам лясной гаспадаркі і сельгасарганізацыям варта загаддзя паклапаціцца аб пракладцы мінералізаваных палос вакол населеных пунктаў, дарог і аб’ектаў, размешчаных паблізу тарфянікаў і лясоў.
Пажары ў экасістэмах узнікаюць, як правіла, з-за адначасовага спалучэння двух фактараў — сухога надвор’я і людской неахайнасці. І калі першы чалавеку пакуль што непадкантрольны, то на другі яшчэ можна і трэба паўплываць.
Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *