З працоўнай перамогай

У РУП «Дружбінец» прыйшла добрая навіна — па выніках работы за кастрычнік малочнатаварная ферма вёскі Розмыслава ў абласным спаборніцтве заняла трэцяе месца.

 За 10 месяцаў бягучага года, дзякуючы зладжанай працы калектыву фермы, у складзе якога тры даяркі, начны і дзённы  даглядчыкі, слесар-сантэхнік і загадчык фермы, валавая вытворчасць малака дасягнула 310143 кілаграмаў. Ад кожнай каровы атрымана больш чым па 5 тыс. кілаграмаў малака. Прыбаўка ў параўнанні з такім жа перыядам мінулага года складае 1184 кілаграмы.

 Калектыў фермы ўзнагароджаны граматай і грашовай прэміяй Камітэта сельскай гаспадаркі і харчавання аблвыканкама і абкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу. Адзнакі жывёлаводам на днях уручыў Анатоль Кучынскі, старшыня РК прафсаюза работнікаў АПК.

 На здымку:  Анатоль Кучынскі віншуе з працоўнай перамогай Аляксея Дзегалевіча, загадчыка фермы.