В Витебске подвели итоги трудового семестра. В числе лучших оказались и представители Сенненщины

%d0%b1%d1%80%d1%81%d0%bc-1У Віцебску падвялі вынікі працоўнага семестра. Пераможцы вызначаны ў 11 намінацыях. У ліку тых, хто прымаў узнагароду з рук старшыні абласнога Савета дэпутатаў Уладзіміра Цярэнцьева, былі і прадстаўнікі Сенненшчыны.

У прыватнасці, ганаровай граматай аблсавета за эфектыўную арганізацыю дзейнасці студэнцкіх атрадаў адзначана першы сакратар райкама ГА “БРСМ” Марына Наваковіч. А раённы аператыўны штаб па каардынацыі і кантролю дзейнасці студэнцкіх і вучнёўскіх атрадаў Сенненскага раёна прызнаны пераможцам абласнога конкурсу “Працоўны семестр — 2016” у намінацыі “Лепшы тэрытарыяльны штаб па каардынацыі і кантролю дзейнасці студэнцкіх атрадаў”.

Сёлета на Сенненшчыне моладзі было дзе задзейнічаць свае сілы і працоўны запал. Студатрады сталі істотным падмацаваннем у рамках падрыхтоўкі нашага раёна да абласнога фестывалю працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2016». У тым, як змянілася аблічча райцэнтра, таксама заслуга дзясяткаў юнакоў і дзяўчат, якія з’ехаліся ў Сянно на галоўную моладзевую будоўлю рэгіёну. У складзе двух студатрадаў займаліся добраўпарадкаваннем гарадскіх вуліц, зон адпачынку. У цэлым, на Сенненшчыне працавала 16 студэнцкіх фарміраванняў у колькасці 250 чалавек.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

В Витебске подвели итоги трудового семестра. В числе лучших оказались и представители Сенненщины: 1 комментарий

  • Воскресенье, 1 янв., 2017 в 17:56
    Permalink

    ЗДОРОВО!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *