В обновлённом к областным «Дажынкам — 2016» ФСК г. Сенно хотят открыть группу для пенсионеров

img_9087

     Усё больш сенненцаў імкнуцца актыўна праводзіць свой вольны час. Зацікаўленасці спортам  жыхароў райцэнтра ў многім паспрыяла абнаўленне фізкультурна-спартыўнага комплексу, рэканструкцыя якога праходзіла ў час падрыхтоўкі да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2016». Каб пераканацца ў гэтым, карэспандэнт раённай газеты наведала ФСК.

Увечары спартыўная зала гудзела ад наведвальнікаў. На цэнтральнай пляцоўцы з запалам спаборнічалі валейбалісты. Займацца сюды прыходзяць як вопытныя гульцы, так і пачынаючыя аматары з ліку работнікаў шэрагу мясцовых арганізацый і прадпрыемстваў (Сенненскага ПМС, райвыканкама, філіяла ВУ «Чашнікігаз», РАУС, ПС «Сянно» і інш.). Іх трэніроўкі распісаны па графіку. У ФСК ладзяцца турніры і заняткі па валейболе з дзецьмі.

Днем на гульнявой пляцоўцы ганяюць мяч юныя футбалісты — падапечныя трэнераў Сяргея Галынчыка і Святаслава Шуцікава.

— Спорткомплекс заняты на працягу ўсяго дня, — расказвае намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аляксандр Гардзецкі. — Тут усё зроблена для таго, каб лю­дзям было займацца камфортна і зручна.

img_9065    На першым паверсе абсталяваны мужчынская і жаночая раздзявальні з санвузламі. Пасля трэніровак ёсць магчымасць прыняць душ.

Кожны, хто завітае ў ФСК, знойдзе аптымальны для сябе від спорту. У фітнэс-зале заняткі праводзяць вопытныя інструктары-метадысты па фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай рабоце Вольга Вераценнікава і Таццяна Белаус. З дапамогай фітболаў, гантэляў, стэпаў і іншага спартыўнага інвентару пад рытмічную музыку наводзяць фігуру прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва.

img_9048Насупраць размясцілася зала з сучаснымі трэнажорамі, дзе заняткі па сілавой падрыхтоўцы вядзе Аляксандр Окунь. Нароўні з мужчынамі бегавую дарожку і велатрэнажор аблюбавалі  і жанчыны.

img_9108 На другім паверсе размешчаны сталы для настольнага тэнісу.

У хуткім часе ў ФСК плануюць пашырыць кантынгент наведвальнікаў і адкрыць спецыяльную групу для людзей сталага ўзросту.

 

 Ірына ХАСАНАВА.

 

В обновлённом к областным «Дажынкам — 2016» ФСК г. Сенно хотят открыть группу для пенсионеров: 1 комментарий

  • Суббота, 26 ноя., 2016 в 00:32
    Permalink

    Это хорошее дело .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *