Зіма ўжо паспела заявіць аб сваіх правах першымі завірухамі і зазімкамі. Наколькі гатовы да яе прыходу дарожнікі?
Падрыхтоўка да зімовага перыяду ў філіяле “Сенненскае дарожнае рамонтна-будаўнічае ўпраўленне №146” КУП “Віцебскаблдарбуд” ідзе згодна з планам. Як паведамілі ў ДРБУ, нарыхтавана 3110 тон пясчана-салянай сумесі, у тым ліку 40 тон развезена на аўтобусныя прыпынкі. Для выканання ямачнага рамонту ў зімовы перыяд нарыхтавана 50 тон аргана-мінеральнай сумесі. На тэрыторыі раёна ўжо ўстанавілі 1250 штук снегазатрымальных шчытоў.
Участкі дарогі, дзе магчымыі снежныя заносы або ледзяныя ці снежна-ледзяныя ўтварэнні, пазначаны 25 папераджальнымі дарожнымі знакамі “Галалёдзіца”.
На дарогі Сенненшчыны штодня гатовы выехаць тры пескараскідальнікі і 11 адзінак тэхнікі, прызначанай для расчысткі снегу.
Ірына ХАСАНАВА.