У “Дружбінцы” ўшанавалі лепшых

У Рэспубліканскім унітарным прадпрыемстве «Дружбінец» у канцы лістапада прайшло свята-ўшанаванне перадавікоў сельгасвытворчасці.

 У якасці ганаровых гасцей у ім прынялі ўдзел старшыня Нямойтаўскага сельскага Савета  А.Л.Бараноўскі і вядучы інжынер па ахове працы вытворча-тэхнічнага аддзялення Наваполацкага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства  па транспарту нафты У.І. Адынец. Прадстаўнік курыруючай арганізацыі  падарыў калектыву сельгаспрадпрыемства DVD-прайгравальнік.

 Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі былі адзначаны лепшыя работнікі ўсіх галін сельгасвытворчасці, механізатары, якія вызначыліся ў час правядзення сезонных палявых работ, рабочыя рамонтных майстэрняў. Сярод іх  В.М.Гардзюк, начальнік цэха жывёлагадоўлі, Л.А.Кавалеўскі, кіраўнік паляводаў. Усе  яны атрымалі спецыяльна заказаныя ў райцэнтры караваі.

 Вялі святочную праграму  артысты народнага ка­лекты­ву «Вечарынка». Потым гурт выступіў перад вяскоўцамі з канцэртам, парадаваў працаўнікоў песнямі, інсцэніроўкамі, байкамі.

Таццяна Буракова.