Жительницы Сенненского района смогут пройти онкообследование в Сенненской ЦРБ без записи и талонов

З 1 па 31 кастрычніка медыцынскія ўстановы праводзяць рэспубліканскую акцыю «Разам супраць раку малочнай залозы!». Сенненская ЦРБ запрашае жанчын раёна прыняць удзел у акцыі і прайсці абследаванне.

Рак малочнай залозы — самы распаўсюджаны від ракавых захворванняў сярод жаночага насельніцтва ў Беларусі. Але ён паспяхова лечыцца, калі выяўлены на ранняй стадыі. Важна, каб кожная жанчына праяўляла пільнасць задоўга да развіцця хваробы. Для прафілактыкі анкалагічных і іншых хваробаў існуюць пэўныя ўніверсальныя рэкамендацыі.

Снимок носит иллюстрационный характер

Снимок носит иллюстрационный характер

Папярэдзіць рак дапамогуць правільнае і рацыянальнае харчаванне, фізічная нагрузка, рэгулярнае медыцынскае абследаванне.

Самаабследаванне грудзей — самы просты спосаб своечасова выявіць адхіленні ў здароўі і звярнуцца да спецыялістаў. Як гэта рабіць, падкажуць гінеколагі ў паліклініцы. У лячэбнай установе размешчаны стэнды з інфармацыяй, дзе методыка не толькі апісана, але і праілюстравана.

На працягу месяца з 8 да 12 гадзін у раённай паліклініцы арганізаваны кансультацыйныя прыёмы — у парадку жывой чаргі без папярэдняга запісу і талонаў усе жадаючыя ўпэўніцца ва ўласным здароўі могуць звярнуцца да ўрача-анколага.

У рэгістратуры лячэбнай установы можна атрымаць інфармацыйна-метадычны матэрыял па тэме прафілактыкі захворвання.