Сабраць дзяцей у школу цяпер магчыма «у лік зарплаты»

     4baab22eb5b88c5e4c62c3728fb1     Каб сабраць дзяцей ў школу, неабходныя рэчы бацькі могуць набыць “у лік зарплаты” ў аддзеле “Дзіцячы свет” сенненскага “Універмага”. Такая магчымасць прадастаўлена вяскоўцам па прапанове старшыні райвыканкама Васілія Чарадніка.

     Даверанасці на атрыманне тавараў, а таксама спісы з прозвішчамі і сумай, на якую можна атаварвацца, паступілі ад ААТ “Райаграсэрвіс”, “Бяленева”, “Белая Ліпа”, “Літусава”, паведаміла дырэктар УП “Сенненскія прамтавары” Жанна Еўзікава. Калі камусьці не ўдасца падабраць неабходнае адзенне ў “Дзіцячым свеце”, гэта можна будзе зрабіць у “дарослых” аддзелах магазіна.

 Ул. інф.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *