Слова кандыдатам

   iКандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Сенненскай выбарчай акрузе №30 выступяць з перадвыбарнымі праграмамі па абласным радыё і тэлебачанні.

   Цэнтральная камісія Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў зацвердзіла графік размеркавання эфірнага часу для выступленняў кандыдатаў у дэпутаты.

  Згодна з ім прэтэндэнты на дэпутацкія мандаты ад Сенненскага выбарчай акругі №30 змогуць агучыць сваю перадвыбарчую праграму і паўдзельнічаць у дэбатах у эфіры РУП РТЦ «Тэлерадыёкампанія «Віцебск».

  Выступленні кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання па тэлебачанні адбудуцца ў эфіры тэлеканала “Беларусь 3

 25 жніўня:

Дзям’яненка А.А. — 19.35;

Лукашоў А.І. — 19.40;

Гаўруцікаў А.А. — 19.45.

Выступленні кандыдатаў у эфіры “Радыё-Віцебск”

2 верасня:

Дзям’яненка А.А. — 7.35;

Лукашоў А.І. — 7.40;

Гаўруцікаў А.А. — 7.45.