Прыватныя нівы сажнуць адначасова з грамадскімі

      81459498    У пачатку минулага тыдня распачалі ўборку зерневых на прысядзібных участках жыхароў Какоўчынскага сельсавета, паведаміў рэдакцыі кіраўнік спраў сельвыканкама Сяргей Цярэня. Першыя соткі сжаты ў в.Буда.

    Сёлета па прапанове старшыні раённага выканаўчага камітэта Васілія Чарадніка, будзе выкарыстаны новы падыход да арганізацыі гэтай справы. Прыватныя нівы ўбяруць разам з грамадскім клінам: камбайны, якія будуць працаваць на бліжэйшых да вёсак палях, абмалоцяць і зерне вяскоўцаў. Такім чынам, і машыны не прыдзецца “ганяць” двойчы, і патрэбы жыхароў будуць задаволены.

   Многія з сялян, як адзначыў Сяргей Цярэня, і аддаюць перавагу менавіта тэхніцы сельгасарганізацый, як больш новай. Іншыя, у асноўным жыхары вёсак Ледневічы, Шэметаўка, Буда і бліжэйшых да іх, па шматгадовай традыцыі звяртаюцца да ўласнікаў камбайнаў, якія, дарэчы, аказваюць паслугі таксама па расцэнках, рэкамендаваных упраўленнем райсельгасхарча. Некаторыя ўладальнікі прыватных сотак зусім не спяшаюцца засыпаць зерне ў засекі, чакаюць, пакуль яно паспее на карані, бо не маюць магчымасци высушыць, дапрацаваць яго.

   Як бы там ні было, мясцовая ўлада пастараецца ўлічыць інтарэсы ўсіх вяскоўцаў, запэўніў Сяргей Мікалаевіч. Сельвыканкам мае спісы прысядзібных участкаў, і пытанне іх уборкі будзе трымацца на кантролі.

 Таццяна БУРАКОВА.

Прыватныя нівы сажнуць адначасова з грамадскімі: 2 комментария

  • Понедельник, 15 авг., 2016 в 13:34
    Permalink

    Это правильный подход руководителя райисполкома .

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 16 авг., 2016 в 13:39
    Permalink

    Принято мудрое решение!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *