У райаграсэрвісе намалацілі 1000 тон збожжа

jpg 003  Камбайнеры ААТ “Сенненскі райаграсэрвіс” першымі ў раёне намалацілі тысячу тон збожжа. Здарылася гэта ў сераду. Тон у спаборніцтве, як і летась, задае экіпаж Сяргея Сухвала. Малады камбайнер на пару са слесарам Дзянісам Астаповічам на свой асабісты рахунак запісалі 250 тон збожжа без уліку намалочанага рапсу і насення траў.  Рэцэпт поспеху просты: надзейна падрыхтаваная машына, яе штодзённы тэхнічны догляд і праца – на колькі дазваляе надвор’е.

  Гэтак жа ўпэўнена распачаў працу на жніве Аляксандр Сухвал, які заняты на адвозцы зерня. На сваім 20-тонным МАЗе ён перавёз амаль 500 тон збожжа.

 — Машына тэхнічна спраўная. Кузаў аўтамабіля і прычэп загерметызаваны. Так што давязём зерне без страт, — гаворыць Аляксандр Сухвал.

    ысокапрадукцыйнай працы братоў дапамагае сямейная падтрымка і ўзаемадапамога. А яшчэ, спакойнае, узважлівае стаўленне да капрызаў надвор’я, перабояў у забеспячэнні палівам. Усё, што вырашчана, будзе ўбрана, упэўнены браты.

Аляксандр ЛАЗЮК.

На здымку: браты Сухвалы і Дзяніс Астаповіч (у цэнтры).

Фота аўтара.