Пасаду ваеннага камісара Сенненскага раёна займае ўраджэнец Оршы

3875088501-by-bydnsv-00014Ваенным камісарам Сенненскага раёна прызначаны падпалкоўнік Дзмітрый Ермакоў. Ён нарадзіўся ў 1975 годзе ў Оршы.

  У Сянне Дзмітрый Віктаравіч ужо працаваў: займаў пасады начальніка аддзялення прызыву на ваенную службу камісарыята раёна, намесніка ваеннага камісара (з кастрычніка 2006 года па жнівень 2011 года).

   Пазней вучыўся на камандна-штабным факультэце ўстановы адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, займаў пасаду ваеннага камісара Талачынскага раёна.

     Падпалкоўнік Ермакоў жанаты, у сям’і выхоўваецца дачка, жонка – настаўніца, родам з Сянна, чым, мабыць, і тлумачыцца асаблівае прыцягненне да Сенненшчыны.