Грамадскія аб’яднанні ідуць у выбаркамы

     v2016На Сенненшчыне працягваецца працэс вылучэння членаў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання Рэспублікі Беларусь.

Сваіх прадстаўнікоў у выбаркамы вылучаюць і грамадскія аб’яднанні раёна. У прыватнасці, на гэтым тыдні адбыліся пасяджэнні раённых арганізацый ГА “Беларускі саюз жанчын” і “Беларускі фонд міру”, на якіх кандытатамі ў члены выбаркамаў былі вылучаны 25 і, адпаведна, 19 чалавек. Кандыдатуры 20 вылучэнцаў зацверджаны на пленуме Сенненскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.

Згодна з каляндарным планам склад участковых выбарчых камісій па выбарах дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання павінен быць зацверджаны да 27 ліпеня.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.    

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *