На Сенненшчыне сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю тры жывёлагадоўчыя аб’екты

    1Грамадскія сельгасарганізацыі Сенненшчыны інвесціруюць значныя сродкі ў жывёлагадоўлю.

У ААТ “Студзёнка” будуецца арачнік для безпрывязнага ўтрымання буйной рагатай жывёлы. Навасёламі яго стануць 180 кароў. Арачныя канструкцыі з тэнтавым пакрыццём — адзін з інавацыйных напрамкаў у сферы будаўніцтва памяшканняў сельскагаспадарчага прызначэння. Дзякуючы нізкай матэрыялаёмістасці, працаёмкасці і невялікіх транспартных выдаткаў кошт будаўніцтва студзёнкаўскага арачніка складзе каля 1,5 млрд рублёў, што ў разы ніжэй за традыцыйныя віды будаўніцтва. Устаноўлены каркас арачніка, часткова зроблены работы па бетаніраванню падлогі.

Гаспадарчым спосабам будуецца кароўнік на МТФ “Забор’е” УП “Дружбінец”. Ужо выкананы значны аб’ём работ. Засталося заліць падлогу бетонам пад механізаванае выдаленне гною, устанавіць вентыляцыю. Гэтыя работы плануецца завяршыць праз два-тры тыдні.

У СУП “Саўгас імя Машэрава” будаўнікі працуюць на МТФ «Масоры».   Зманціраваны жалезабетонныя канструкцыі кароўніка і даільнага блока, дах — будаўніча-мантажныя работы выкананы на 30%.

Акрамя таго, будаўнічыя работы вядуцца на МТФ «Савінічы» ААТ «Сінягорскае», дзе ўзводзіцца яшчэ адно памяшканне для ўтрымання дойнага статку.  У вёсцы Закратунне ААТ «Белая Ліпа» узводзіцца арачнік. Такая ж пабудова будзе здадзена сёлета і ва Ульянавічах.

Інвестыцыйныя ўкладанні ў малочную жывёлагадоўлю даволі хутка акупаюцца. Таму, нягледзячы на складанасці эканамічнага характару, сельгасарганізацыі будуць за ўласны кошт.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

НА ЗДЫМКУ: на будаўніцтве кароўніка на МТФ “Забор’е” УП “Дружбінец” працуюць будаўнікі з ліку мясцовых жыхароў (злева направа): Аляксандр Акулаў, Павел Кудзін, Раман Яроменка, Таццяна Махрова.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *