Раённае спажывецкае таварыства рыхтуецца да абласнога свята-кірмашу «Дажынкі-2016»

PrintЯк і іншыя арганізацыі і ўстановы горада, раённае спажывецкае таварыства рыхтуецца да абласнога свята-кірмашу «Дажынкі-2016». Будаўніча-рамонтныя работы вядуцца амаль на 20 аб’ектах.

Сярод іх магазіны райцэнтра «Кантынент», «Світанак», «Родны кут» №6 і №7, «Будаўнік», рэстаран «Акропаль», кафэ «Міраж» і «Вернісаж», каўбасны цэх, хлебазавод і іншыя. У некаторых гандлёвых прадпрыемствах пройдуць істотныя змены. Напрыклад, магазін «Гаспадарчыя тавары» будзе рэканструяваны пад продаж будаўнічых матэрыялаў.
Зменіць сваё аблічча і сенненскі «Універмаг». Тут прадугледжана замена столі, аддзелка сцен і падлогі сучаснымі матэрыяламі. Памяняецца і профіль аддзелаў. З’явяцца аддзелы «Дамашні тэкстыль», «Парфюмерыя». Першы паверх магазіна зоймуць «Гаспадарчыя тавары». Будзе ўстаноўлена спецыяльнае абсталяванне, арыентаванае на асобныя групы тавараў, да якіх пакупнікі атрымаюць свабодны доступ.

Таццяна Буракова.