Успомнілі паіменна

На месцы гібелі жыхароў вёскі Буда Какоўчынскага сельсавета ўсталявалі памятную шыльду. Такім чынам мясцовыя ўлады падтрымалі ініцыятыву сённяшніх жыхароў вёскі.

 Трагедыя адбылася ў 1942 годзе. У якасці помсты за партызанскія дзеянні, нямецкія карнікі спачатку расстралялі ўсіх жыхароў Буды, а потым спалілі вёску дашчэнту. Назва сенненскай сястры Хатыні ўпамінаецца ў спісе знішчаных у Вялікую Айчынную вайну вёсак у хатынскім мемарыяле.

 Пасля вайны Буду аднавілі, а на месцы трагедыі ўсталявалі помнік загінуўшым людзям. Аднак тры гады назад ён знік. І вось на днях на знакавым месцы з’явілася новенькая памятная шыльда, на якой змешчаны 56 імёнаў усіх расстраляных будаўцаў. Сродкі на яе выдаткаваў Какоўчынскі сельскі Савет. Заказ быў выкананы спецыялістамі Багушэўскага КУПБА «Прэстыж».

Вольга Бандарэвіч.  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *