Якасць — галоўны клопат сенненскіх “малочнікаў”

1  Цэх «Сенненскі» ААТ «Аршанскі малочны камбінат» за суткі перапрацоўвае 100 тон малочнай сыравіны. З яе вырабляюцца сухое абястлушчанае малако, салодкасметанковае масла, малако згушчанае, прадукт малочны сухі, замяняльнік цэльнага малака.

— Рынак рэгулюе попыт, — гаворыць начальнік вытворчай лабараторыі Алена Шчогалева, — а сучасны пакупнік жадае бачыць прадукт толькі самай высокай якасці.

Сенненскія «малоч­нікі» дабіваюцца таго, каб кожны этап вытворчасці прадукцыі знаходзіўся пад строгім кантролем, пачынаючы з дасканалай праверкі якасці сыравіны, што пастаўляюць сельгаспрадпрыемствы Сенненскага раёна, тры гаспадаркі Аршанскага, а таксама насельніцтва.

Прыём малака ажыццяўляе Алена Пазнякова. Добрасумленна выконваюць свае абавязкі  лабаранты На­дзея Юркова і Святлана Хажмурзаева (на здымку). Адбор сыравіны праводзіцца як па арганалептычных (пах, смак) паказчыках, так і па мікрабіялагічных уласцівасцях. Вытворчая лабараторыя цэха забяспечвае кантроль усіх тэхналагічных параметраў. Малако вельмі сур’ёзна правяраецца на шчыльнасць, чысціню, бялок, тлустасць, кіслотнасць, наяўнасць антыбіётыкаў, мікрабіялагічныя паказчыкі, саматычныя клеткі. Тэхнала­гічнае абсталяванне закрытае, што выключае непасрэдны кантакт работніка з малочнай прадукцыяй. Ёмістасці, дзе захоўвалася сыравіна, мыюцца і дэзынфіцыруюцца адразу ж, іншыя механізмы — пасля заканчэння працоўнай змены.

2    Па меры неабходнасці вытворчае абсталяванне абнаўляецца. У бягучым годзе закуплены больш магутны сепаратар нямецкай вытворчасці, што дазволіла павялі­чыць выпуск масла ў два разы, усталяваны фільтры на ваду. У бліжэйшы час плануецца закупіць устаноўку да новага сепаратара.  Праводзіцца добраўпарадкаванне на тэрыторыі і ў памяшканнях.  Гэта таксама станоўча ўплывае на якасць  выпускаемай прадукцыі.

— У працы абапіраемся на стандарты, вызначаныя фактычна для кожнай вытворчай аперацыі, — расказвае Алена Шчогалева. — Значная частка нашай прадукцыі (98%) пастаўляецца ў Расію. Уся яна мае сертыфікаты якасці і неабходныя дакументы для экспарту. Згодна з новымі патрабаваннямі Рассельгаснагляду атрыманы дэкларацыі на масла і згушчанае малако, у студзені 2015 года будзе дэкларыравана сухое абястлушчанае малако.

Самым брэндавым  прадуктам цэха з’яўляецца масла. Яно мае адметны, ярка выражаны смак хатніх вяршкоў, чым адрозніваецца  ад  прадуктаў іншых вытворцаў.

— Масла салодка­сметанковае вырабляем па старой тэхналогіі з натуральнай малочнай сы­раві­ны, — адзначае Алена Мікалаеўна, — метадам пераўтварэння высакатлустай смятанкі (большасць малочных камбінатаў выкарыстоўвае метад узбівання). Гэта дазваляе захаваць прыемны смак пастэрызацыі высакатлустых вяршкоў, іх араматычныя рэчывы.

Такім чынам, якасць забяспечваюць добрая сыравіна, адпрацаваныя тэхналогіі. Безумоўна, за ўсім гэтым стаіць прафесіяналізм і зладжанасць калектыву. У цэху працуюць 155 чалавек, уключаючы кіраўніцкія кадры. Усе яны зацікаўлены ў выніках сваёй працы і далейшым развіцці вытворчасці.

Ларыса МУКАМОЛАВА.

                 

 

Якасць — галоўны клопат сенненскіх “малочнікаў”: 3 комментария

  • Пятница, 26 дек., 2014 в 09:47
    Permalink

    …цэх Сенненскі,камбінат Аршанскі,98% прадукцыі ў Расію а нам сененцам толькі глум ды смурод?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Вторник, 20 янв., 2015 в 11:22
      Permalink

      это точно……и когда это в нашем городе кто нибудь обратит внимание ну например много уважаемое наше новое начальство ведь пропадает все((((((((((((,на худой конец хотя бы масло у нас продавали в нашем городе нашего же производства,а вот интересно когда оно идет на экспорт чье пишут производство,ну думаю точно не Сенненское!!!!

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
  • Воскресенье, 28 дек., 2014 в 15:09
    Permalink

    Так 2% застаецца, таксама нядрэнна, на цэлую рэчку хапае.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *