Перамаглі футбалісты з Перамогі

_1_~1 Турнір па міні-футболе, арганізаваны ў Сянне раённым спартыўным клубам «Алімп» сярод каманд, створаных з падлеткаў па месцы жыхарства 1998—2001 гадоў нараджэння, завершаны.

Удзел у спаборніцтвах прымалі тры каманды. Гульні праходзілі ў два кругі і насілі  ўпарты характар. У выніку каманды вул. Азгура і Перамогі набралі аднолькавую колькасць ачкоў. А таму пераможца вызначаўся па лепшай розніцы забітых і прапушчаных галоў. Ёй стала каманда з вул. Перамогі. Трэцяе месца занялі футбалісты з вул. Мічурына.                                                                                                              

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *