Что в меню у сенненских комбайнёров?

hДобры работнік — сыты работнік. Гэтую аксіёму добра ведаюць у ААТ «Студзёнка». Нездарма камбайнеры нахвальваюць палявое меню. Не проста паесці — наесціся можна.

З надыходам ўборачнай кампаніі сталовая сельгаспрадпрыемства ператвараецца ў штаб кулінарных дзеянняў. За харчаванне працаўнікоў палёў адказваюць усяго два чалавекі. Тамара Грабянцова — кухар са шматгадовым стажам. Дваццаць гадоў адпрацавала ў сталовай у Пустынках.  Пасля таго, як  калгас расфарміравалі, перайшла ў Студзёнку.  Мясцовым пунктам грамадскага харчавання Тамара Дзмітрыеўна загадвае вось ужо 7 гадоў. Спраўляцца на кухні ёй дапамагае дачка Валянціна, дарэчы, таксама па прафесіі кухар.

На момант нашага візіту ў сталоўцы было шматлюдна — абедалі дзяўчаты з паляводчай брыгады. Самі «стряпухи» завіхаліся ля сваіх патэльняў і велізарных каструль, у якіх штосьці скварчэла і булькала. Смачны пах разыхо­дзіўся далёка за межы кухні. У палявым меню значылася свежазвараная капуста, катлеты з прасяной кашай і кампот. Бюджэт такога абеду складае 8000-10000 рублёў. Хлебаробы аплачваюць толькі 50%. Астатняе бярэ на сябе гаспадарка. Камбайнераў кормяць   два разы на дзень — у 12.00 і 17.00.

… Час набліжаўся да поўдня, а значыць, кухарам неабходна рыхтавацца ў дарогу. Да сталовай ужо пад’ехала машына, на якую пагрузяць тару з ежай. Адцягваць увагу Тамары Дзмітрыеўны і Валянціны мы больш не сталі, у іх задача куды больш важная: трэба карміць тых, хто, у сваю чаргу, корміць хлебам усю краіну.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 

 

 

 

Что в меню у сенненских комбайнёров?: 1 комментарий

  • Среда, 13 авг., 2014 в 16:27
    Permalink

    — Кто ест мало, живет долго, ибо ножом и вилкой роем мы могилу себе.
    — Мудро.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *