На гэтым тыдні адбылося ўрачыстае адкрыццё кругласутачнага валанцёрскага лагера «Юніёр», арганізаванага па ініцыятыве раённага камітэта ГА «БРСМ» сумесна з інспекцыяй па справах непаўналетніх Сенненскага РАУС і камісіяй па справах непаўналетніх райвыканкама

ГСТрыдцаць падлеткаў ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў, грамадскіх актывістаў і тых, што знаходзяцца на розных прафілактычных уліках, на працягу дзевяці дзён змогуць адпачыць на ўлонні Багданаўскага бору. Для іх арганізатары прадугледзілі мноства спартыўных і забаўляльных мерапрыемстваў. Але ў раскладзе жыхароў летніка прысутнічаюць не толькі забавы. Як расказала начальнік лагера, першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Марына Наваковіч, падлеткі кожны дзень заняты на палявых работах у Віцебскай доследнай меліярацыйнай станцыі.