Сенненскія артысты завіталі ў госці да жыхароў ускраін

OLYMPUS DIGITAL CAMERA «Дзень вёскі», «Свята вуліцы» — гэтыя формы работы даўно сталі традыцыйнымі для раённага Дома культуры. Палюбіліся яны і жыхарам раёна, бо дазваляюць глыбей пазнаць гісторыю роднай старонкі, даведацца нешта новае пра суседа, родзіча. Ды і песні ў выкананні творчых калектываў, салістаў установы культуры заўжды ўзнімаюць людзям настрой, дадаюць жыццёвага аптымізму.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA        На днях запрашэнне на сустрэчу ад работнікаў РДК атрымалі жыхары дома № 145 вуліцы Кастрычніцкай райцэнтра. Па названым адрасе разме­шчаны інтэрнат, які некалі належаў будаўнічай арганізацыі (ПМК-10, УП «Сяннобудмеліяводгас»), цяпер — РУП ЖКГ. Але жывуць у ім не толькі маладыя будаўнікі ды камунальнікі са сваімі сем’ямі. Некаторыя насельнікі інтэрната, дарэчы, даволі зручнага для жыцця, працуюць у іншых сферах эканомікі, старажылы выпраўлялі адсюль замуж дачок, сыноў у войска, дачакаліся ўнукаў.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA       У інтэрнаце і зараз жыве нямала дзяцей рознага ўзросту — ад немаўлят да студэнтаў ВНУ. Расказам пра іх захапленні і рас­пачала свята дома ­№ 145­ вядучая і аўтар сцэнарыя мерапрыемства Алена Купрэенкава і група дзіцячага калектыву «Калібры». А яшчэ ўсе малыя атрымалі паветраныя шарыкі з сімволікай ГА «Белая Русь». Падарункі дзецям уручылі сябры суполкі грамадскага аб’яднання, што створана ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA     Свята дома працягвалася расказамі пра яго жыхароў, забаўляльна-пазнавальнымі гульнямі. Яны чаргаваліся з выкананнем гасцямі папулярных у розныя гады песень. З творчасцю большасці сама­дзейных артыстаў, як спевакоў, сенненцы добра знаёмы. А таму, убачыўшы на імправізаванай сцэне знаёмых, пачуўшы першыя гукі музыкі, гледачы падпявалі выканаўцам, кідаліся ў скокі. І не скупіліся на апладысменты, кветкі. Палісаднікі, успешчаныя рукамі жыхароў бліжэйшых дамоў, багатыя на разнастайную кветкавую расліннасць.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA         У выкананні работнікаў раённага Дома культуры прагучалі і іх уласныя песні. У прыватнасці, дырэктар РДК Міхаіл Насоўскі і кіраўнік раённага метадычнага цэнтра Таццяна Ладунец выставілі на суд гледачоў прэм’еру сваёй песні «Вдвоем у окна».

Свята дома № 145 пачалося са спазненнем амаль на гадзіну — перад самым яго пачаткам сыпануў дождж. Але непагадзь толькі адтэрмінавала запланаваную сустрэчу з жыхарамі сенненскай ускраіны.