У Сенненскім раёне пражывае жанчына, узрост якой перавысіў 100 гадоў

ГСГэта Марфа Матвееўна Шафранская, жыхарка вёскі Свабоднае Багданаўскага сельсавета. 

Па словах Паўла Шарковіча, галоўнага спецыяліста ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама, сярод сенненскіх доўгажыхароў пераважаюць  жанчыны. Па даных на 1 чэрвеня бягучага года на Сенненшчыне ва ўзроставай катэгорыі ад 80 да 89 гадоў  налічваецца 1112 чалавек: 256 мужчын і 856 жанчын, ва ўзросце ад 90 да 99 гадоў — 129 чалавек: 20 мужчын і 109 жанчын.

 Ала ЯКАЎЛЕВА.