Залатыя аднакласснікі

DSC_0176 Шэсць сёлетніх выпускнікоў прэтэндуюць   на залатыя медалі. Усе выдатнікі — вучні Сенненскай сярэдняй школы №2. Больш таго, яны аднакласнікі.

Для Ірыны Труханенка, класнага кіраўніка 11 «б» класа, выпуск 2013 — 2014 навучальнага года стане асабліва запамінальным дзякуючы выдатным рэзультатам, дасягнутым яе падапечнымі. У ліку тых, хто скончыў школу на 9 і 10, Анастасія Мяцеліца, Вераніка Храпавіцкая, Лізавета Касабуцкая, Анастасія Белікава, Аляксандра Навасад. Кампанію дзяўчатам-аднакласніцам склаў  Сцяпан Кандрацьеў. Па словах Ірыны Пятроўны, усе шасцёра вызначаліся выдатнай вучобай яшчэ на этапе пачатковай школы.

Для выпускнікоў ужо прагучаў апошні званок. Наперадзе іх чакае сур’ёзны і хвалюючы этап здачы экзаменаў. Пасля чаго сенненскія медалісты будуць штурмаваць вядучыя ВНУ краіны. Свае першапачатковыя прафесійныя прыярытэты маладыя людзі ўжо выказалі. Ліза Касабуцкая і Саша Навасад плануюць стаць медыкамі. З біялогіяй хоча звязаць свой прафесійны шлях Вераніка Храпавіцкая. Абедзьве Насці, Белікава і Мяцеліца, спыні­ліся на эканамічных спецыяльнасцях. Запатрабаваную прафесію праграміста збіраецца атрымаць Сцяпан Кандрацьеў.

Што ж, шчыра хочацца пажадаць гэтым адораным розумам і прыгажосцю прадстаўні­кам сенненскай моладзі, а таксама ўсім выпускнікам 2013 — 2014 навучальнага года ўвасаблення ў жыццё ўсіх планаў і мар. У добры шлях!

Вольга БАНДАРЭВІЧ.

 На здымку: (злева направа) прэтэндэнты на залаты медаль — А.Мяцеліца, В.Храпавіцкая, С.Кандрацьеў, Л.Касабуцкая, А.Белікава.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *