Последний звонок прозвенит в сенненских школах 31 мая

ГСНабліжаецца да завяршэння навучальны год. Канчатковая ацэнка вучэбным дасягненням навучэнцаў будзе да­дзена ў час школьных выпускных экзаменаў. Але спачатку для выпускнікоў 9-х і 11-х класаў пройдзе свята апошняга званка. У школах нашага раёна гэта ўрачыстае мерапрыемства адбудзецца 31 мая ў 9 гадзін, расказала галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Алена Вялюгіна.

Акрамя таго, традыцыйна ў гэты дзень для выпуск­нікоў 11-х класаў усіх 14 школ раёна на цэнтральнай плошчы г.Сянно пройдзе раённая лінейка, якой адкрыецца ХVІІІ фестываль «Вясна надзей». Потым для рабят і іх класных кіраўнікоў будзе арганізавана канцэртная праграма ў Сенненскім раённым Доме культуры. Завяршыцца фестываль на гарадской танцавальнай пляцоўцы.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *