Сенненцы стартуют в финале Всеберарусского кросса на призы газеты “Советская Белоруссия”

70-цв. Фінал Усебеларускага кросу «Перамога» на прызы газеты «Советская Белоруссия» адбудзецца 8 мая ў Мінску ля стэлы  «Мінск — горад-герой» на праспекце Пераможцаў.

Права прадстаўляць Віцебшчыну на рэспубліканскім спаборніцтве нашы землякі атрымалі разам з кубкам Віцебскай вобласці сярод раёнаў па лёгкаатлетычным кросе на прызы газеты «Советская Белоруссия».

Па выніках спаборніцтва, што праходзіла ў Наваполацку, у ліку пераможцаў вызначыліся сенненскія хлопцы і дзяўчаты, якія вучацца ў вучылішчах алімпійскага рэзерву. Праграму заліку на шэсць тысяч метраў годна выканалі юнакі 1991 г.н. і старэй: Уладзімір і Аляксандр Кнацько, Арцём Гардзецкі, Антон Чэпікаў. Ва ўзроставай групе 1995-96 г.н. выступіў адзіны наш прадстаўнік Дзмітрый Зязюлін (4 тыс. метраў). Сярод юнакоў і дзяўчат 1997-98 г.н. фінішавалі Пётр Зайцаў (3 тыс. метраў) і Дзіяна Філіповіч (2 тыс. метраў). А на дыстанцыі 1 кіламетр не падвялі сенненкі Дзіяна Бугаёва, Елізавета Барытка, Аліна Сабалеўская і Галіна Васілёнак (1999-2000 г.н.).

Вызначэнне прызёраў рабілася па выніковай табліцы, дзе падлічвалася агульная колькасць балаў, што зарабілі спартсмены. Першае месца заваявала каманда сенненскіх лёгкаатлетаў.

Ірына ГАРБАЧОВА.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *