Малюнак юнай сенненкі ў дзясятцы лепшых па рэспубліцы.

Лущинская Полина

Лущинская Полина

  Абласны камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя падвёў вынікі другога этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак на экалагічную тэматыку. У ім прыняло ўдзел 366 работ.

Сярод іншых аргкамітэтам конкурсу адзначана работа прадстаўніцы нашага раёна вучаніцы СШ №1 г.Сянно Паліны Лушчынскай. Юная мастачка займаецца маляваннем пад кіраўніцтвам выкладчыка Ірыны Кучко і з поспехам удзельнічае ў разнастайных конкурсах.

Нядаўна дзяўчынка прымала ўдзел у абласным этапе конкурсу «Пасябруй са спортам», які праводзяць рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб’яднанне «Прэзідэнцкі спартыўны клуб» і  Міністэрства адукацыі. Малюнак Паліны ў ліку дзесяці іншых, прызнаных лепшымі, прадстаўлены на рэспубліканскі конкурс.

 Таццяна Буракова.