Больш за 30 сенненцаў адправяцца служыць у вайсковыя часці

ГС Поўным ходам у раёне ідзе прызыўная кампанія грамадзян на тэрміновую службу і службу ў рэзервовыя войскі Рэспублікі Беларусь. Больш за 30 сенненцаў адправяцца служыць у вайсковыя часці, разме­­­ш­ча­ныя ў п.Заслонава, п.Фаніпаль, г.Віцебск, г.Полацк, г.Мінск, н.п.Печы.

 Асаблівасцю сёлетняга вясенняга прызыву 2014 года з’яўляецца тое, што ўпершыню шэраг хлопцаў бу­дзе праходзіць службу ў рэзервовых войсках. Дагэтуль у рэзерв адпраўлялі толькі восенню.

Па словах ваеннага камісара Сенненскага райваенкамата, падпалкоўніка Сяргея Пінчука, прызыўныя рэсурсы нашага раёна кожны год дазваляюць выканаць у поўным аб’ёме план адбору і вывучэння навабранцаў. Пераважная большасць хлопцаў ідзе служыць з задавальненнем і пачуццём свайго грамадзянскага абавязку. Практычна ўсе просьбы прызыўнікоў наконт выбару месца службы  былі задаволены.

6 мая адбыўся  Дзень прызыўніка, у час якога будучыя абаронцы атрымалі павесткі. З 15 мая пачнуцца і першыя адпраўленні.

Ірына ГАРБАЧОВА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *