Выходные на Сенненщине выдались «огненными»

 МЧС 020На сённяшні дзень па раёне адбылося 17 пажараў, у агні загінулі 3 чалавекі. За адпаведны перыяд 2013 года зафіксавана 10 узгаранняў і 2 гібелі

У нядзелю, 6 красавіка,  па вуліцы Меліяратараў г.Сянно, дзе размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, узведзеныя без афарм­лення неабходных дакументаў, згарэла 5 гаражоў.

Моцнае задымленне ўбачылі жыхары мікрараёна, якія і выклікалі супрацоўнікаў раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. З-за ветру агонь хутка перакідваўся з адной пабудовы на другую, што ўскладняла работу пажарным-выратавальнікам. Тэхнікі ў час пажару ў гаражах не было. Ніхто не пацярпеў.

Прычынай узгарання стала дзіцячае свавольства.

***

А ў мінулую пятніцу, 11 красавіка, у вёсцы Цыпкі Багушэўскага сельсавета згарэў жылы дом. У выніку пажару знішчана маёмасць яго гаспадара. Выратавальнікам Сенненскага РАНС давялося спыніць агонь, які з-за моцнага ветру ўжо перакідваўся на надворныя пабудовы і бліжэйшы суседскі дом. Прычына пажару высвятляецца.

Ірына ГАРБАЧОВА.