В Богушевске выбрали супербабушку

2У Багушэўскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў конкурс «А ну-ка, бабулі!». Ініцыятарам яго правядзення стала аддзяленне сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знахо­джання для грамадзян сталага ўзросту г.п.Багушэўск тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

За званне «Супер-бабуля» змагаліся пяць прадстаўніц «элегантнага ўзросту»: Галіна Грыцкевіч, Наталля Канашчанка, Ларыса Чарняўская, Любоў Кузняцова і Ганна Лабзова. Спраўляцца з заданнямі ім дапамагалі ўнукі.

Жанчыны спаборнічалі ў дзесяці конкурсах. Яны шукалі вырашэнне педагагічных задач, дзяліліся асабістым вопытам выхавання. Закранулі арганізатары мерапрыемства і на­дзённую для грамадства экалагічную тэму: бабулям прапанавалі паразважаць над праблемай збору і вывазу смецця.

Самым вясёлым і запамінальным стаў конкурс «Зорны час», у якім удзельні­цы праяўлялі свае музычныя і артыстычныя здольнасці: з запалам выконвалі песні, прыпеўкі, танцавалі.

У конкурсе «Па бабуліных рэцэптах» дбайныя гаспадыні не толькі раскрылі сакрэты прыгатавання сваіх фірменных страў, але і пачаставалі імі гледачоў.

Пра хобі жанчыны расказалі ў конкурсе «Маё захапленне». Яны прадэманстравалі зробленыя ўласнаручна вырабы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і распавялі гісторыю іх стварэння.

Журы ў складзе супрацоўнікаў аддзялення Любові Трубека, Галіны Аверчанка і выконваючай абавязкі дырэктара Багушэўскай дзіцячай школы мастацтваў Святланы Ласянковай ацэньвала канкурсантак.

Па выніках усіх этапаў супер-бабуляй была прызнана Ларыса Чарняўская. Астатнія атрымалі ганаровыя званні. Так, Наталля Канашчанка стала «Міс Зачараванне», Галіна Грыцкевіч — «Міс Мудрасць», Любоў Кузняцова — «Міс Творчасць», Ганна Лабзова — «Міс Гасціннасць».

Дыпломы, ганаровыя стужкі і невялікія прызы, зробленыя наведвальнікамі аддзялення, усім удзе­льніцам конкурсу уручыла Галіна Секачова, дырэктар аддзялення сацыяльнай адаптацыі, рэабілітацыі і дзённага знаходжання для грамадзян сталага ўзросту г.п.Багушэўск ТЦСАН.

Дапамогу ў правя­дзенні мерапрыемства аказалі вучні 4 «Б» і 3 «А» класаў Багушэўскай СШ №1 разам са сваімі класнымі кіраўнікамі Лідзіяй Новак і Ларысай Аўчыннікавай. У перапынках паміж конкурсамі дзеці радавалі гледачоў творчымі выступленнямі.

Ала ЯКАЎЛЕВА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *