У сядзібу за адпачынкам

DSC03228_    Калі вы гараджанін і на выхадных вам няма куды адправіцца, а да прыроднай цішы і вясковага краявіду вельмі цягне — наведайце сенненскія аграэкасядзібы.
    У канцы мінулага года іх спіс папоўніўся дзвюма новымі кропкамі — у вёсцы Бярозкі і аграгарадку Машканы. Сёння на Сенненшчыне налічваецца 13 аб’ектаў агратурызму.

Аграэкасядзіба СФГ «Лапеха» размешчана паблізу ад райцэнтра, у вёсцы Свабоднае. Аматары адпачынку могуць размясціцца ва ўтульным двухпавярховым драўляным доме. На тэрыторыі сядзібы ёсць лазня і басейн. Прыгатаваць шашлык і юшку можна на спецыяльна абсталяванай для гэтага пляцоўцы. Па жаданні, гаспадары арганізуюць паляванне. Ёсць памяшканне для правядзення шматлюдных карпаратываў і ўрачыстасцяў. Добраўпарадкаванне тэрыторыі плануецца завяршыць да лета. Аднак гаспадары аграэкасядзібы ўжо сёння прымаюць першых гасцей.
Жадаючых правесці некалькі дзён у інтэр’еры беларускай сялянскай хаты запрашае да сябе аграсядзіба «Спадчына», што знаходзіцца ў вёсцы Заазер’е. Аматары рыбалкі могуць закінуць снасці ў воды ляснога возера. Прыгатаваць шашлык ці юшку, папарыцца ў лазні, пакатацца на лодцы ці вярхом на кані, згуляць у більядр ці пінбол — для ўсіх гэтых забаў у «Спадчыне» створаны добрыя ўмовы. Турыстычная кропка раёна парадуе сваімі вырабамі з дрэва. Казачныя героі, мэбля, іншыя дэкаратыўна ўпрыгожаныя рэчы выраблены гаспадаром сядзібы.
Інфармацыю пра названыя і іншыя аграэкасядзібы Сенненшчыны можна знайсці на сайце райвыканкама senno.vitebsk-region.gov.by у раздзеле «турызм» —»Суб’екты турыстычнай дзейнасці».

Ірына ГАРБАЧОВА.
    Фота прадастаўлена аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

У сядзібу за адпачынкам: 1 комментарий

  • Понедельник, 3 фев., 2014 в 16:01
    Permalink

    очень интересно!!!!!и какая там цена отдыха и условия….может кто то был поделитесь мнением)))заранее благодарна!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *