Што пешаходам добра, для вадзіцеляў праблема?

IMG_5951_Сёлетні год для Сянна завяршаецца пад знакам маштабных пераўтварэнняў. З пачатку лета райцэнтр нагадвае адну вялікую будаўнічую пляцоўку. Многія гараджане паспелі на сабе ацаніць выгоды рэканструяваных вуліц. Там, дзе раней былі  ямкі, цяпер сцелецца гладкае асфальтавае палатно. У выніку капітальнага рамонту новае пакрыццё лягло на вуліцах  Пралетарскай, Каваленка, Мічурына, А.Жаўрука, Заходняй, завулках Заслонава, Касманаўтаў і інш. Найбольш адметным і буйным аб’ектам стала рэканструкцыя прывакзальнай плошчы. Яго кошт склаў звыш 3,5 млрд рублёў.
 Тым не менш, не ўсе пераўтварэнні прыйшліся да спадобы сенненцам. На некаторыя хібы ў арганізацыі дарожнага руху яны ў сваіх тэлефонных званках, допісах на сайт звярнулі ўвагу і журналістаў «раёнкі».

Прыпынак разладу
Новы аўтобусны прыпынак па вуліцы Назаранкі выклікаў дастаткова актыўную і пры гэтым супярэчлівую рэакцыю жыхароў райцэнтра. Адны ўхваляюць яго ўстаноўку, іншыя не перастаюць крытыкаваць. Абураецца большасць уладальнікаў аўтамабіляў. І не выпадкова —усталяваны прыпынак перагарадзіў уезд у завулак Касманаўтаў, пераўтварыўшы яго, па сутнасці, у тупік. Цяпер замест таго, каб напрамкі завярнуць з Назаранкі, пражываючым у згаданым мікрараёне аўтаўладальнікам, даводзіцца рабіць манеўры. Прыкладна такія, як апісвае ў сваім электронным допісе ў рэдакцыю кіроўца Наталля:
«Каб пад’ехаць да свайго дома, трэба звярнуць на вул. Перамогі, потым перад новымі дамамі павярнуць направа, затым яшчэ раз — у тупіковы завулак Касманаўтаў, даехаць амаль да прыпынку і, нарэшце, заехаць у двор».
«Упэўнены, што многія стануць ездзіць праз вузкія двары, — што, на думку аўтара наступнага каментару, будзе ствараць нязручнасці насельнікам бліжэйшых дамоў. — Хочацца спадзявацца, што да рашэння па перакрыцці перавулка падыходзілі ўзважана».
Як паведамілі ва УП ЖКГ, праект па ўсталяванні дадзенага аўтобуснага прыпынку адпавядае неабходным нормам. Усю праектна-каштарысную дакументацыю рабіў філіял «Віцебскдарпраект» КУП «Віцебскаблдарбуд». Яна прайшла дзяржаўную будаўнічую экспертызу і ўзгадненне з Упраўленнем Дзяржаўтаінспекцыі УУС Віцебскага аблвыканкама.
Праўда, калі кіравацца не «афіцыйным адказам», а назіраннямі мінака, то, можна сказаць, што праектанты пайшлі самым простым шляхам.
Завулак Касманаўтаў, у параўнанні з іншымі, менш загружаны транспартам і трафікам. Чаго не скажаш, напрыклад, пра вуліцы Перамогі ці Каваленка, дзе змяшчаюцца т.з. сацыяльна важныя аб’екты — крама, кацельня. Ды і ўсталяваць павільён менавіта тут цяжкасцей асаблівых не складае: узрыць асфальт (які, дарэчы, летам палажылі) ды ўкапаць бардзюры.
Аўтаўладальнікі, зразумела, прызвычаяцца да новага маршруту. Аднак, мяркую, можна было знайсці варыянт, які задаволіў бы ўсіх удзельнікаў дарожнага руху, а не толькі «людзей і веласіпедыстаў, якім цяпер зручна гуляць па шырокай вольнай дарозе».
 Не раз’ехацца
Праблему вадзіцелям стварыла і рэканструкцыя вуліцы Пралетарскай, у прыватнасці, адрэзка ад паварота з Кастрычніцкай да Прывакзальнай плошчы. Шырачэзны тратуар ля хлебзавода пешаходаў, канечне, прыемна здзівіў. Хоць парадам па ім маршыруй. Ды і зімой можна не баяцца, што ледзяшы з даху могуць нечакана ўпасці на галаву. Вось толькі за кошт тратуара праезная частка істотна звузілася. У выніку складваецца сітуацыя, у якую патрапіў адзін з кіроўцаў: «Выязджаю ад аўтастанцыі і еду да павароту ў бок IMG_2063_Віцебска. Калі я заняў сваю паласу для павароту налева, пад гару стаў падымацца аўтобус, якому трэба павярнуць на аўтастанцыю. Але зрабіць гэта па правілах ён не змог, таму што радыус павароту аўтобуса захоплівае сустрэчную паласу, на якой знаходзіўся я. У сваю чаргу, мне спатрэбілася прапусціць машыны, якія рухаліся па галоўнай дарозе, каб павярнуць у патрэбным кірунку. Давялося выязджаць, рызыкуючы, што з-за аўтобуса выскачыць якая-небудзь машына, і здзяйсняць паварот, каб аўтобус змог павярнуць на аўтастанцыю.»
А гэта, між іншым, прамое парушэнне Правілаў дарожнага руху, не кажучы ўжо пра рызыку ўзнікнення аварыйнай сітуацыі.
Тое, што на гэтым участку праблема існуе, пацвярджае і начальнік аддзялення ДАІ Сенненскага РАУС Віктар Наваковіч. Па яго словах, яна непасрэдна закранае рэйсавыя аўтобусы – ім не хапае месца для манеўрыравання.
Усім не дагодзіш. Як пешаход скажу, вяртацца ўвечары дадому па завулку (ці тупіку?) Касманаўтаў стала зручна і бяспечна. Прынамсі, можна смела цокаць абцасамі па сярэдзіне дарогі, а не прыціскацца да абочыны ў чаканні «сродка павышанай небяспекі». Толькі вось успамінаеш, што ў кішэні ляжаць правы кіроўцы, і сітуацыя  ўспрымаецца ўжо зусім у іншым ракурсе. А так хочацца, каб добра было ўсім.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.
Фота Андрэя МУРАШЭВІЧА.

 P.S. ДТЗ з лесавозам у Сянне ўзняло і яшчэ адну, не менш вострую, праблему. Усе вялікагрузы, чый маршрут пралягае праз раённы цэнтр, кіруюцца акурат праз далёка не шырокія гарадскія вуліцы. Здаравенныя фуры, МАЗы, камбайны (у час уборачнай кампаніі) прымушаюць напружвацца і кіроўцаў «легкавушак», і пешаходаў. Іх трывогі, як паказала жыццё, не беспадстаўныя. Страшна ўявіць, што нядаўняя аварыя здарылася б не ў панядзелак, а, напрыклад, раніцай у суботу, калі на тратуарах поўна людзей. Без чалавечых ахвяр яўна не абышлося б. Між іншым, лесавоз на вуліцах Сянна перакульваецца не першы раз. Відавочна, што неабходнасць у акружной дарозе для горада наспела даўно.

Што пешаходам добра, для вадзіцеляў праблема?: 9 комментариев

  • Вторник, 29 окт., 2013 в 14:33
    Permalink

    Узкие проезжие части в районе автостанции -ошибка замедленного действия.
    Ладно если при проектировании физически не хватало места… Так его там завались. Давайте подождем совсем немного. И посмотрим что будет с поворотами а районе ресторана, и на автостанцию возле универмага, когда пойдет снег. Обычно подчистить всю ширину дороги не удается… И как будет чиститься огромный тротуар вдоль этого отрезка, если сил не хватает на узкие тротуары в центре.

    И второй коммент. Если репортерам не тяжело, может они помогут узнать страшную тайну.
    Суть — все съезды во дворы по ул Коваленко (от «Вернисажа» до котельной и дальше) заасфальтированы, кроме съезда во двор дома №5.Положен даже асфальт вокруг столба за сараями на против котельной, где практически никто не ходит…
    Через двор дома №5 утром и вечером идет большое количество народа…
    Раньше съезд был заасфальтирован, но долгие годы «кладоискательской» деятельности ЖКХ превратили его в одни сплошные глубокие лужи.
    А может по плану благоустройства он есть и стоит немного подождать?
    Хотя рабочие укладывавшие асфальт наотрез отказались катать его к выше упомянутому дому..
    Спасибо 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Вторник, 29 окт., 2013 в 14:55
    Permalink

    Скажите, почему остановку поставили, а автобус на ней не останавливается?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Среда, 30 окт., 2013 в 12:17
      Permalink

      с этим вопросом вам стоит обратиться к водителю автобуса или на автостанцию.

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Пятница, 1 ноя., 2013 в 17:33
        Permalink

        31 октября в 11 30 автобус останавливался на новой остановке а старую разбирали…

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Четверг, 31 окт., 2013 в 09:15
    Permalink

    Виталий вопрос по перекрестку возле ресторана в точку,гололед + фура под гору + фургон из за ресторана + автобус от вокзала,и конечно пешеходы = можно ставить будку для дпс оформлять дтп.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
    • Пятница, 1 ноя., 2013 в 17:32
      Permalink

      носиться не надо,не такая уж там гора большая плюс в гололёд посыпают песком реагентом а возле автовокзала частным авто ваще делать нечего,уже шаг ступить леняться,еслиб можно было в магазин заезжали бы на личных авто,вместо того чтоб поставить на стоянку и прогуляться пешком куда нужно…

      Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

      Ответ
      • Суббота, 2 ноя., 2013 в 18:41
        Permalink

        Откуда такой негатив к водителям? Денег на машину собрать не можеш ?

        Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Воскресенье, 3 ноя., 2013 в 07:44
    Permalink

    да хоть на вертолётах летайте только уважать нужно друг друга

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ
  • Воскресенье, 3 ноя., 2013 в 07:49
    Permalink

    Я всего лишь высказал своё мнение, и оно касалось не только личных авто..Несколько раз сам лично видел возле углового магазина неслись МАЗы с песком,и вместо того чтобы пропустить пешехода женщину в возрасте они ей начали сигналить из далека не сбрасывая скорость…это нормально ?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

    Ответ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *