Добрая адзнака

добраупарадкаваннеВынікамі сёлетняй «прыёмкі» начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Аніськовіч задаволена. Усе 23 установы адукацыі (школы і дзіцячыя сады) падрыхтаваліся да новага навучальнага года. У гэтым упэўніліся члены «прыёмнай» камісіі ў час праверачных рэйдаў, што прайшлі на мінулым тыдні. Увага звярталася літаральна на ўсё: стан навучальнай базы, спартыўныя зоны, санітарныя ўмовы, пажарную бяспеку, прышкольныя тэрыторыі. За добраўпарадкаванне апошніх раённыя ўстановы адукацыі заслужылі нямала добрых водгукаў ад патрабавальных правяраючых.

— Радасна, — кажа Людміла Пятроўна, — што школы ўсё больш пры падрыхтоўцы імкнуцца абыходзіцца ўласнымі сіламі. Сёлета на касметычны рамонт устаноў адукацыі сродкі з раённага бюджэту практычна не выдзяляліся. У асноўным, гэта былі грошы, якія школы зарабілі самі, аказваючы платныя паслугі, сдаючы другасную сыравіну. На сённяшні дзень гэта сума складае 45,79 млн рублёў. Яшчэ 74,4 млн рублёў дадалі шэфы — прадпрыемствы раёна і вобласці. Хочацца адзначыць у гэтым плане ААТ “Белая Ліпа”, якое накіравала ў падшэфную Машчонскую школу 5 млн рублёў. Матэрыяльна істотна дапамаглі саўгас імя Данукалава (Беліцкая ДССШ), УП “Сяннобудмеліяводгас”, УП ЖКГ, РАНС (ЦКРНіР).
Традыцыйна, на рамонтных работах задзейнічаны вучнёўскія атрады. На арганізацыю  часовай  занятасці моладзі праз упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне было выдзелена 189,1 млн рублёў.
Шмат чаго зроблена сіламі настаўнікаў і гаспадарчай групы аддзела адукацыі. У прыватнасці, апошнімі разабраны будынак Багушэўскага дома творчасці. Шэраг атрыманых у выніку будматэрыялаў выкарыстаны ў рамонтных работах у Багушэўскай СШ №1.

У цэлым на правядзенне бягучага рамонту школ з раённага бюджэту ў 2013 годзе патрачана  231,7 млн рублёў. у першай школе горада Сянно
— Якія работы вядуцца ва ўстановах адукацыі?
— Замена цепла- і электралічыльнікаў, лямп асвятлення,  рамантуецца  сістэма водазабеспячэння, ацяплення, работы па супрацьпажарнай бяспецы, у тым ліку вогнеахоўная апрацоўка будынкаў, — гэта няпоўны спіс таго, на што выдаткоўваюцца грошы. Так, у кацельні Студзёнкаўскай ДССШ заменена помпа на энергазберагаючую. Выдаткі склалі больш за 9 млн рублёў. Ва ўсіх установах адукацыях праведзена перазарадка вогнетушыцеляў.
У планах — правядзенне капітальнага рамонту на 6 аб’ектах. Ужо падрыхтавана праектна-каштарысная дакументацыя для ДУА «Яслі-сад №1 г.Сянно»  і ДУА «Ходцаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа». Атрымана заключэнне экспертызы ПКБ на яслі-сад №2 і школу-інтэрнат.
У ліку запланаваных работ — цеплавая рэабілітацыя фасадаў, рамонт даху, памяшканняў, замена вокнаў, знешняга і ўнутранага асвятлення і многае іншае.  Найбольш маштабныя пераўтварэнні, а менавіта рэканструкцыя харчблокаў, чакаюцца ў школах райцэнтра.
На дадзены момант у Багданаўскай школе УП «Сяннобудмеліяводгас» вядзе ўцяпленне будынка.
— Ці папоўніцца сёлета матэрыяльна-тэхнічная база ўстаноў адукацыі? У прыватнасці, чула, што на кожны раён будзе выдзелены школьны аўтобус.
школьны дворык у Машчонах— Так, новы аўтобус будзе ажыццяўляць падвоз вучняў у абедзве гарадскія школы. Акрамя таго, у бліжэйшых планах — набыццё 2 мікрааўтобусаў. Адзін з іх прызначаны, каб вазіць нашых юных спартсменаў на спаборніцтвы. Другі, спецыяльна абуладкаваны для перавозкі дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, будзе перададзены цэнтру карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Таксама для дзіцячых садоў ужо закуплена новая мэбля больш чым на Br30 млн, ноутбукі на Br14,9 млн. Для школ — спартыўны інвентар на Br37,6 млн, навушнікі для лiнгафонных кабінетаў, камп’ютары на Br14,9 млн . У сярэдняй школе №2 г.Сянно ўсталявана першая ў раёне інтэрактыўная дошка коштам у 9 мільёнаў.
— Колькасць вучняў у нашым раёне, што хаваць, змяншаецца. У сувязі з гэтым, якія пераўтварэнні чакаюць сёлета ўстановы адукацыі?
— З першага верасня спыняе сваю дзейнасць Канстантоўская пачатковая сад-школа. У сувязі з гэтым будзе арганізаваны падвоз вучняў у Машканскую ДССШ. Яшчэ дзве сярэднія сад-школы (Ульянавіцкая і Нямойтаўская) рэарганізаваны ў базавыя навучальныя ўстановы.

Вольга БАНДАРЭВІЧ.