Слоўцы, што за вушы брацца

«ГС» прапануе да ўвагі чытачоў вытрымкі са «Слоўніка Сенненшчыны». У прыведзенай падборцы змешчаны самыя незвычайныя, адметныя словы і выразы сенненскага дыялекту. На чарзе літара В.
ВАДЗЯНКА — пасудзіна для вады. Нямойта.
ВАДЖАЙ — правадыр. Багданава.
ВАЗГРЫВЫ — саплівы. Алексінічы.
ВАЙЦЯЦЬ — гаварыць незразумела. Нямойта.
ВАКЕННІЦА — падаконнік. Нямойта.
ВАЛАВОДЗІЦЬ — марудна рабіць. Нямойта.
ВАЛАКІЦІЦЦА — працаваць. Вялікі Азярэцк.
ВАЛАЦНЯ — капа сена. Нямойта.
ВАЛЧЫЦЦА — сварыцца, лаяцца. Нямойта.
ВАРГОЛЫ — кіпень. Марозаўка.
ВАРЦАЦЬ — ванітаваць. Нямойта.
ВАСКАВЕНЬ — мяшок для воску. Вялікі Азярэцк.
ВЕРЛУН — чалавек, які ўмее дагадзіць. Парэчча.
ВЕРТАВАЦЬ — заляцацца. Ракаў Засценак.
ВІГА — бульба. Чуцькі.
ВІХ — міфічная істота. Запруддзе, Серкуці.
ВОБМАЛЬ — мала. Партызаны, Нямойта.
ВОРАШНА — страшна. Вялікі Азярэцк, Сянно.
ВУПАР — упарты чалавек. Запруддзе, Заазер’е.
ВУРЗАЦЬ — есці з апетытам. Самсоны.
ВУРСТА — крывяная правяленая каўбаса. Гарадзец.
ВУРУЧЫЦЬ — моцна балець. Алексінічы.
БРАЦЦА ЗА ВУШЫ — здзіўляцца. Міцюкова.
ВУШЫ НЕ СХВОЦІШ — не ўсё пачуеш, што нагаворана. Запруддзе.
ВЫГАФТАВАЦЬ — вышыць. Савінічы.
ВЭДЛАМ, ВЭГЛАМ — абсалютна дакладна. Каралевічы.
ВЯЗНІК — венік. Дольдзева.
ВЯЛІЧКА — Вялікдзень. Фасаўшчына, Партызаны.

Падрыхтавала Вольга БАНДАРЭВІЧ.