Школьныя канікулы футбольныя

Сярод гасцей, якія прыехалі ў Багушэўскую сярэднюю школу № 1 у сувязі з заканчэннем навучальнага года, быў Уладзімір Селіханаў, начальнік разлікова-касавага цэнтра № 15 у г. Сянно філіяла ААТ «Белаграпрамбанк» — Віцебскае абласное ўпраўленне. Ён прывёз з сабой футбольныя мячы, якія ўручыў усім першакласнікам школы. Усяго ў той дзень у раёне такія падарункі, што раздаваліся дзеля актыўнага адпачынку, атрымалі 122 вучні, якія ўпершыню пойдуць на летнія школьныя канікулы.

Такім чынам у Беларусі для папулярызацыі масавага футбола Асацыяцыяй «Беларуская Федэрацыя Футбола» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, ААТ «Белаграпрамбанк» арганізавана акцыя «Падаруй дзіцяці футбольны мяч». Яна праходзіць другі год запар.

Як заўважыў Уладзімір Селіханаў, дзякуючы акцыі дзеці не толькі далучацца да заняткаў самым масавым на планеце відам спорту. Футбольны мяч будзе карысным падарункам у арганізацыі вольнага часу, яднанні і выхаванні каманднага духу дзяцей, фармаванні пачатковых спартыўных навыкаў і ўмацаванні здароўя.»

На Віцебшчыне ў рамках акцыі было ахоплена больш 350 школ сельскай мясцовасці. Каля 2,5 тыс. перша­класнікаў атрымалі ў падарунак футбольныя мячы, упрыгожаныя лагатыпамі ўдзельнікаў акцыі, што бу­дзе спрыяць выхаванню новых Глебаў, Алейнікавых, Пракапенкаў.

Наш кар.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *